Праблемныя пытанні ў сельскай гаспадарцы і шляхі іх вырашэння абмяркоўваюць у Прэзідэнта

29 апреля 2021

Праблемныя пытанні ў сельскай гаспадарцы і шляхі іх вырашэння. Вялікая нарада па развіцці АПК праходзіць у гэтыя хвіліны ў Палацы Незалежнасці. За адным сталом губернатары ўсіх рэгіёнаў, профільны міністр, прадстаўнікі навукі і кантралюючых органаў. Мінулы год стаў праверкай на трываласць для сістэмы міжнародных эканамічных адносін. Так званая дыктатура і парадак паказалі сваю эфектыўнасць, не без долі іроніі адзначыў Прэзідэнт.

Вынік відавочны. Калі ў свеце панічныя настроі (сутыкнуліся з дэфіцытам прадуктаў), беларускі АПК не проста выстаяў, а дзякуючы правільнай тактыцы значна дадаў. Прычым добрая дынаміка ва ўсіх абласцях краіны. Але Прэзідэнт заклікае не лічбам і пазіцыям у сусветных рэйтынгах радавацца, а працягваць працаваць і вырашаць унутраныя праблемы. Напрыклад, сёлета зніжана вытворчасць жывёлы і птушкі, фіксуюць невялікі падзеж жывёлы, што недапушчальна. Гэтыя пытанні - зона адказнасці генпракурора. Спецыялісты павінны загадзя планаваць і вырашаць не толькі тэхналагічныя пытанні. У цэнтры ўвагі таксама меліярацыя, прысядзібныя ўчасткі, старыя фермы.

У аснове - дысцыпліна і арганізацыя працэсу. Задача ўрада - даць магчымасці для працы, губернатарам - распрацаваць стратэгію, а забяспечыць яе выкананне павінны на месцах. Ад міністра - тэхналогіі і кантроль. Не абышлі ўвагай і пытанні пасяўной. Асноўныя работы неабходна завяршыць да 9 мая.