Праблема з няякаснай нафтай не паўплывае на якасць прадукцыі Мазырскага НПЗ

22 апреля 2019

Праблема з няякаснай расійскай нафтай ніяк не паўплывае на якасць прадукцыі Мазырскага НПЗ,  заявілі нашым карэспандэнтам на прадпрыемстве. З-за павышанага ўтрымання хлорарганічных злучэнняў у расійскай нафце  на заводзе выйшла са строю дарагое абсталяванне. Але на прадпрыемстве запэўнілі, што ўся прадукцыя выпускаецца ў поўным асартыменце і за яе якасць хвалявацца спажыўцу не варта - сітуацыя пад кантролем. Сыравіна на НПЗ паступала па нафтаправодзе "Дружба". У канцы мінулага тыдня высветлілася, што вуглевадарод паступае з высокім утрыманнем хлору. Беларусь прыняла рашэнне часова абмежаваць экспарт светлых нафтапрадуктаў. Урад арганізаваў штаб  для ўрэгулявання сітуацыі.