Прыродныя рэсурсы Лаоса дапамогуць ацаніць беларускія спецыялісты

4 июля 2013

Сфера навукі дзвюх краін ужо атрымала імпульс да развіцця. Прыродныя рэсурсы Лаоса дапамогуць ацаніць беларускія спецыялісты. У гэтай паўднёва-ўсходняй краіне ў найбліжэйшы час адкрыецца сумесная лабараторыя, галоўным кірункам работы якой стане вывучэнне якасці мінеральных рэсурсаў краіны. Пра гэта сёння было заяўлена ў Мінску. У сценах Акадэміі навук падпісана адразу некалькі пагадненняў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве. Напярэдадні ў Мінск прыбыла дэлегацыя з Лаоса на чале з міністрам навукі і тэхналогій.


Як заявіў сёння кіраўнік камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў, не выключана, што наша краіна прыме ўдзел у міжнародным тэндары на права будаўніцтва ў Лаосе калійнага камбіната.