Прыярытэты працы беларускай эканомікі ў 2017

17 февраля 2017

Удасканаленне інвестыцыйнага заканадаўства і паляпшэнне дзелавога клімату стануць прыярытэтамі працы беларускай эканомікі ў 2017. Пра гэта гаварылі сёння на калегіі ведамства з удзелам прэм'ер-міністра. Вялікая ўвага будзе таксама надавацца зніжэнню адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес, фінансаваму аздараўленню рэальнага сектара і павышэнню эфектыўнасці кіравання дзяржмаёмасцю. Падводзячы жа вынікі працы за мінулы год адзначана, што стартавая платформа для росту эканомікі ў Беларусі створана.

Рэпартаж Святланы Лук’янюк.

Абмеркаваць, што зроблена за мінулы год, як гэта паўплывае на эканамічныя паказчыкі 2017, у Міністэрстве эканомікі сабралі кіраўнікоў канцэрнаў, абласцей і профільных міністэрстваў. З гэтым годам кожны звязвае надзею на рост па сваёй галіне. Пры гэтым падмацоўваюць іх бізнес-планамі.

Іх абмяркоўвалі яшчэ да пачатку калегіі. Галоўнай стартавай пляцоўкай называюць рост золатавалютных рэзерваў, зніжэнне ставак па крэдытах і запаволеную інфляцыю.

Калі ў 2014 яна была вышэйшай за 16 %, у 15-м амаль 12 з паловай, то па выніках мінулага індыкатар знізіўся амаль да 10 %. Гэты год міністр эканомікі называе ключавым у пяцігодцы.

Галоўны вынік мінулага года - Беларусь у экспарце дадала па шматлікіх пазіцыях. У грашовым выражэнні гэта выглядае так.

У лідарах спісу легкавыя аўтамабілі. Іх экспарт павялічыўся амаль на 140 мільёнаў долараў. Другое месца ў ДСП, з-за росту цэн значна зарабілі і на сметанковым масле. З плюсам прадаваліся грузавікі, трыкатаж і малочныя прадукты. Амаль на 50 мільёнаў больш зарабілі на аўтазапчастках, дарожнай тэхніцы і аўтобусах.

Але ў той жа час не далічыліся шмат па калійных і азотных угнаеннях, па нафтавых прадуктах. Гэта і падзенне сусветных цэн на чорнае золата, і скарачэнне на 20 % паставак з Масквы.

У выніку па нафце страты больш як на 2 з паловай мільярды долараў. На знешнія рынкі прадалі амаль на чвэрць менш, чым у 2015. У вынікі валютнай выручкі не далічыліся на 40 %.

Сёлета экспарт нафты будзе расці ў грашах як мінімум з-за цэнавага фактару: яна зараз каштуе даражэй, чым год таму. Да таго ж Беларусь шукае і новых пастаўшчыкоў чорнага золата. Вялікія надзеі сёння і на рэальны сектар.

Першыя вынікі студзеня - аб'ём прамысловай вытворчасці вырас амаль на 6 %. Станоўчая дынаміка ў хімічнай галіне - рост амаль на траціну, больш за 20 % дадалі дрэваапрацоўка, аўтапрам, фармацэўтыка, меней - лёгкая прамысловасць.

Ад кіраўнікоў прадпрыемстваў да канца лютага чакаюць новых планаў па росце зарплат да 500 долараў, дзе адначасова будуць зніжаны выдаткі, палепшана якасць тавара і знойдзены новыя пакупнікі.

І тут стаўку робяць на інвестыцыі і адкрыццё новых вытворчасцяў, дзе будуць створаны да 70 тысяч рабочых месцаў.