Прыкладам мнагапланавага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая павінен стаць Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк

4 июля 2013

Прыкладам мнагапланавага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, на думку прэм'ера Міхаіла Мясніковіча, павінен стаць Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк.


Яго будаўніцтва пачнецца ўжо сёлета. Дэталі цеснага партнёрства бізнесмены правінцыі Гуандун абмяркоўвалі сёння на сустрэчы ва ўрадзе. У прыватнасці, у праекце зацікаўлены дзве найбуйнейшыя кітайскія карпарацыі - Сінамаш і Самсэ. Гаворка ідзе як наконт будаўніцтва інфраструктуры, так і наконт прыцягнення інвестараў.



Генеральны план Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку зацверджаны ўрадам нашай краіны ў пачатку чэрвеня. Зараз праекціроўшчыкі працуюць над дэталёвым напаўненнем плана. І хутка дакумент будзе накіраваны на экспертызу. Для стварэння парку выдзелена тэрыторыя за 25 км ад Мінска. Асноўныя кірункі вытворчасці - электроніка, тонкая хімія, машынабудаванне, новыя матэрыялы.


Кітай - стратэгічны партнёр Беларусі. Замежныя інвестыцыі з Паднябеснай у эканоміку толькі сталічнага рэгіёну летась склалі каля 12 мільёнаў долараў. Сёння ўрад прапанаваў карпарацыі Сінамаш паглыбіць таксама прамысловую кааперацыю, у прыватнасці, у станкабудаванні і вытворчасці трактароў.