Прыклад паспяховага эканамічнага ўзаемадзеяння

27 ноября 2015

Яшчэ адзін прыклад паспяховага эканамічнага ўзаемадзеяння - Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат у Туркменістане. Дзякуючы беларускім спецыялістам, ужо да 2017 года прадпрыемства павінна выйсці на праектную магутнасць вытворчасці ўдабрэнняў - да паўтара мільёна тон калія за год. Такіх буйных аб'ектаў наша краіна яшчэ нідзе за мяжой не ўзводзіла. З ходам будаўніцтва камбіната азнаёмілася беларуская дэлегацыя.

Здабыча руды ў прамысловых маштабах на Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце пачнецца ў сярэдзіне наступнага года. Запасаў калійнай солі ў гэтым радовішчы хопіць не менш чым на 50 гадоў.