Прыкласці максімум высілкаў падчас нарыхтоўкі травяністых кармоў

22 июня 2017

Такая задача стаіць перад аграрыямі Віцебскай вобласці. Праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я да масавага зялёнага жніва травы першага ўкоса ў паўночным рэгіёне прыступілі пазней за іншыя вобласці краіны. Сёння з ходам корманарыхтоўкі азнаёміўся старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Леанід Анфімаў. Кіраўнік кантралюючага ведамства пабываў у Докшыцкім, Глыбоцкім і Віцебскім раёнах.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі: "Патэнцыял у вобласці ёсць. І яна, мабыць, выйдзе на адно з першых месцаў. Калі ў кармавых адзінках разглядаць тое, што можа сёння нарыхтаваць Віцебская вобласць. Так што такой вось занепакоенасці, якая можа выклікаць сур'ёзныя нараканні па нарыхтоўцы кармоў, улічваючы аб'ектыўныя прычыны, якія прывялі да гэтай сітуацыі, я думаю, пакуль няма".

Таксама Леанід Анфімаў наведаў у Віцебску новую вытворчасць машынабудаўнічай кампаніі. Экспартаарыентаванае прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску пад'ёмна-транспартнага абсталявання. Асноўным рынкам збыту з'яўляецца Расія.