Прыбытак ад рэалізацыі піва - звыш 570 мільярдаў рублёў

5 февраля 2016

Вынікі развіцця піваварнай галіны за мінулы год у гэтыя хвіліны абмяркоўваюць у Мінску. На вытворчай пляцоўцы завода "Крыніца" савет канцэрна "Белдзяржхарчпрам" сабраў топ-менеджараў блізкага і далёкага замежжа. У 2015 вядучыя арганізацыі піваварнай галіны спрацавалі эфектыўна. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў звыш 570 мільярдаў рублёў. Значна пашыраны асартымент імпартазамяшчальных гатункаў піва, дзясяткі айчынных сёння адпраўляюцца ў Расію, краіны Прыбалтыкі, ЕС і Паўднёва-Усходняй Азіі. Выраслі і аб'ёмы вытворчасці.

Пільную ўвагу развіццю айчыннай піваварнай галіны не раз надаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. На тэматычнай нарадзе ў красавіку 2014 года Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў павышэння эфектыўнасці і аддачы ад укладзеных у мадэрнізацыю сродкаў. Сярод даручэнняў: скарачэнне імпарту і максімальная загрузка вытворчых магутнасцяў. Як адзначылі сёння на нарадзе Белдзяржхарчпрама, патрабаванне Прэзідэнта аб фінансавым аздараўленні і павышэнні эфектыўнасці працы піваварнай галіны выкананае.