Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні пастаўкі няякаснай сыравіны

27 апреля 2019

Як мы ўжо адзначылі, на палях форуму ў Кітаі адбылася гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнты абмеркавалі пытанні пастаўкі няякаснай нафты ў Беларусь. Расійскі лідар засведчыў: сітуацыя вакол забруджанай сыравіны будзе дбайна расследаваная.

Тым часам праходзяць перамовы і паміж прадстаўнікамі нашых НПЗ і расійскай Транснафты, у якой паведамілі, што забруджванне сыравіны было наўмысным. Зараз ідуць разгляды. Вядома, вінаватыя павінны панесці пакаранне, але больш за ўсё пацярпела менавіта Беларусь і яе партнёры. 

На парадку дня застаюцца пытанні аб пакрыцці шкоды беларускім заводам. Не гаворачы ўжо аб недаатрыманым прыбытку. 

Аляксей Волкаў з падрабязнасцямі.
18 красавіка - дзень, калі ў беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы стала паступаць так званая брудная нафта - няякасная сыравіна, здольная нашкодзіць і прадпрыемству, і канчатковаму спажыўцу, але галоўнае - іміджу краіны. Бо знаходзячыся транзітнай дзяржавай, Беларусь забяспечвае палівам і іншымі нафтапрадуктамі без малога ўсю Еўропу. Праблемная сітуацыя пачалася дзесяць дзён таму. Мінск і Масква вядуць актыўныя перамовы. Дарэчы, расійскі бок прызнаў праблему і нават знайшоў участак: прыватны адрэзак нафтаправода СамараТрансНафта-тэрмінал, які мог проста здавацца ў арэнду. Паводле слоў праваахоўнікаў, там наўмысна з чорнага золата рабілі чорную атруту - г. з. псавалі сыравіну. Узбуджана крымінальная справа. 

Паміж тым, не пакінулі ўбаку сітуацыю і лідары Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю, знаходзячыся на саміце ў Кітаі.
Перамовы, якія прайшлі напярэдадні ў Мінску, доўжыліся больш як 8 гадзін. Прычым у іх прынялі ўдзел прадстаўнікі Украіны і Польшчы. Менавіта ў гэтыя краіны ідзе пераважная большасць беларускіх нафтапрадуктаў. Таму такі "ўкід" арганічных хларыдаў у нафту занепакоіў і суседзяў. Для нашай краіны гэта эканамічныя страты, патэнцыяльны ўдар па рэпутацыі. 

Беларусь прывыкла забяспечваць усіх толькі якасным палівам і адмаўляцца ад падобнага падыходу не мае намеру. Зараз НПЗ працуюць на ўнутраных рэсурсах, таму дэфіцыту не будзе. Але вырашыць усе пытанні неабходна, прычым размова ў першую чаргу аб тым - далёкім баку нафтавай трубы. 

Да вырашэння пытання падключыўся і прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Кіраўнік урада паставіў задачу за сем дзён знайсці вінаватых у забруджванні. Застаецца спадзявацца, што пытанне выплат Беларусі за страты вырашыцца таксама аператыўна, бо кожны дзень такога прастою на нафтавым рынку каштуе вельмі вялікіх грошай. 

Перамовы прадоўжацца і ў гэтыя дні, і на наступным тыдні. На дадзены момант шкода беларускім НПЗ ацэньваецца ў сотні мільёнаў долараў. Чакаецца, што якасная нафта прыбудзе ў Беларусь да пачатку мая. А транзіт адновяць праз некалькі тыдняў. Што датычыцца сапсаванай сыравіны, спецыялісты пастараюцца давесці яе да прымальнай якасці, развёўшы чыстым чорным золатам.