Прэзідэнту Узбекістана паказалі новыя распрацоўкі рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій

1 августа 2019

Узбекістан гатовы вывучаць беларускі вопыт па развіцці IT-сферы. Аб гэтым гаварылі сёння ў ПВТ. Прэзідэнту Узбекістана распавялі аб навацыях нашага лічбавага дэкрэта, паказалі новыя распрацоўкі рэзідэнтаў парка. Гэта 3D-галаграмы - аб'ёмныя малюнкі, якімі можна кіраваць на адлегласці, лазерныя прэпараты для касметалогіі і здабычы руды, IT-рашэнні для разумнага горада, у тым ліку кантроль забруджвання паветра.

Найбольшую цікавасць у прэзідэнта Узбекістана выклікалі адукацыйныя платформы, падрыхтоўка IT-спецыялістаў у беларускіх ВНУ, а таксама лічбавыя тэхналогіі для сельскай гаспадаркі. З кампаніяй, якая займаецца аблічбоўкай палёў, падпісана пагадненне. Аналіз сельгасземляў Узбекістана пачнецца ўжо ў жніўні.