Прэзідэнцкі ўказ па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў дапрацуюць

30 ноября 2017

Прэзідэнцкі ўказ па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў дапрацуюць і, як чакаецца, прымуць да канца года. Пра гэта заявіў сёння віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы на сумесным пасяджэнні 2 палат парламента. У абноўлены дакумент плануецца залажыць асаблівыя падыходы дасудовага аздараўлення стратных гаспадарак. Новыя механізмы выхаду на прыбытковую працу прапануюць тром сотням прадпрыемстваў па ўсёй краіне.