2 апреля 2021
Сітуацыю на спажывецкім рынку абмеркавалі ў Прэзідэнта
Кантроль за цэнаўтварэннем, прагноз па інфляцыі, абарона айчыннага вытворцы - сітуацыю на ўнутраным рынку напярэдадні абмяркоўвалі ў Прэзідэнта.Важныя для кожнай беларускай сям'і пытанні Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з першым віцэ-прэм'ерам і міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Падтрымка эканомікі ў няпростых умовах пандэміі - комплексная задача для ўсіх. У першую чаргу важна насыціць рынак айчыннымі таварамі па даступных цэнах. І асабліва цэны на тавары першай неабходнасці павінны жорстка кантралявацца.
Падтрымаць айчыннага вытворцу
Зараз прапрацоўваюцца падыходы да азначэння паняцця "айчынны тавар", каб у далейшым удасканаліць сістэму дзяржзакупак . Чым вышэйшая лакалізацыя, тым большая льгота па доступе да дзяржзаказу, дзяржзакупак, да ўдзелу ў конкурсах і да іншых відаў ільгот. Падобная сістэма пачала працаваць на рынку ЕАЭС сёлета, у пералік уключаны 43 беларускія прадпрыемствы.