Прэзідэнт сустрэўся з работнікамі холдынга "Гарызонт"

5 января 2021
Інавацыі ў дзеянні. Прэзідэнт сёння  пабываў на "Гарызонце". Гэта вялікі холдынг, які ўключае 16 камерцыйных арганізацый. Тут працуюць каля 4 тысяч супрацоўнікаў. Занятыя яны ў розных сферах - ад распрацоўкі і вытворчасці бытавой і прамысловай электронікі да будаўніцтва, лагістыкі і паслуг. Сярод запатрабаваных тавараў больш чым 3 сотні мадэляў тэлевізараў. А яшчэ інтэрактыўныя сістэмы, авіёніка і прадукцыя падвойнага прызначэння. Усё пад заказ, без працы на склад. Холдынг працуе з прыбыткам. Планамерна павышаюць лакалізацыю тэлевізійнай тэхнікі. Наконт  гэтага, а таксама наконт паказчыкаў працы холдынга Аляксандру Лукашэнку расказалі на "Гарызонце". 

Падчас размовы з работнікамі прадпрыемства прэзідэнт  падкрэсліў правільнасць прынятага рашэння аб захаванні і развіцці "Гарызонта". Не развалілі, не прадалі,  наадварот - падтрымлівалі. 

"Гарызонт" робіць акцэнт на інавацыйнай прадукцыі

Сёння  вытворчасць  не паставілі на  паўзу, людзі  працуюць. Нават ва ўмовах пандэміі ўстойлівы попыт і на тэлевізары, і на іншую прадукцыю. Абсалютная большасць тавараў ідзе на экспарт.  Аб'ёмы вытворчасці за апошнія  пяць гадоў павялічыліся ў 4 разы. Пастаўкі ідуць як у краіны блізкага, так і далёкага замежжа. Асвойваюць выпуск і новых відаў прадукцыі. Акцэнт на інавацыях. Тры чвэрці тавараў холдынга  менавіта такія. У інавацыйным цэнтры ў Мінску сканцэнтравалі і навуковы патэнцыял.