Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан наведаў свабодную эканамічную зону Мінск

25 мая 2014

Таджыкістан зацікаўлены ў стварэнні з Беларуссю сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы і вырабу алюмініевых канструкцый. Сёння прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон наведаў свабодную эканамічную зону Мінск. У прыватнасці, кампанію, якая спецыялізуецца на вытворчасці алюмініевых профільных, а таксама ралетных сістэм. Каля 70% прадукцыі прадпрыемства пастаўляецца за мяжу больш як у 40 краін свету.


У планах стварэнне сумеснага прадпрыемства на тэрыторыі Таджыкістана, якое будзе арыентавана на экспарт. Беларускі бок стане пастаўляць сыравіну, вырабляць канструкцыі і разам з таджыкскімі калегамі выходзіць на рынкі Афганістана, Пакістана і Індыі.