Прэзідэнт прыняў з дакладам В. Шэймана

11 января 2021

Праца прадпрыемстваў у мінулым годзе, падрыхтоўка да УНС і праекты ў Афрыцы. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта.

Паводле слоў Віктара Шэймана, у 2020 добра спрацавалі сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва. Ва ўсіх гэтых галінах выраслі аб'ёмы вытворчасці. Больш сціплымі ў сувязі з пандэміяй былі вынікі ў гасцінічнай справе, турыстычнай сферы і грамадскім харчаванні. Увогуле выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 2,6 мільярда рублёў (прыраслі больш як на 40 %). Па знешнім гандлі маем дадатнае сальда - каля 150 мільёнаў долараў.

Працягваем актыўна працаваць на Афрыканскім кантыненце. Так, заключаны кантракт на пастаўку тэхнікі ў дадзены рэгіён і прапрацоўваецца наступная дамова. Акрамя гэтага, ідзе размова пра будаўніцтва новага трактарнага завода.

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Віктар Шэйман таксама абмеркавалі падрыхтоўку да будучага Усебеларускага народнага сходу і новыя кірункі працы.