Сёння прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка часовай адміністрацыі Белгазпрамбанка. У пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Надзеі Ермаковай за тое, што яна пагадзілася ўзначаліць структуру і ў такі цяжкі перыяд змагла стабілізаваць сітуацыю ў Белгазпрамбанку. Сёння ён дэманструе стабільную працу, і Беларусь зацікаўлена ў яго развіцці.
У сярэдзіне снежня заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў часовай адміністрацыі. Да гэтага ж моманту трэба будзе сфарміраваць кіраўніцтва Белгазпрамбанка
Надзея Ермакова адзначыла, што адток укладаў насельніцтва ў гэтым банку ўжо даўно спыніўся, і сітуацыя не горшая, чым у цэлым у банкаўскай сістэме краіны. Зараз дзейнасць банка ідзе ў нармальным рэжыме. 10 месяцаў гэтага года банк адпрацаваў з прыбыткам.













