Прэзідэнт паставіў задачы перад урадам

30 апреля 2021

Ход пасяўной, гатоўнасць тэхнікі і кадраў, глыбіня перапрацоўкі, продажы на знешніх рынках. Напярэдадні ў Палацы Незалежнасці дэталёва абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў АПК. Аляксандр Лукашэнка ўказаў на шэраг праблем, якія неабходна вырашыць у найбліжэйшы час. Калі мы хочам, каб сельскагаспадарчая вытворчасць расла, неабходна не дапускаць падзяжу жывёлы. У аснове асноў павінны быць дысцыпліна і арганізацыя працэсу. Не абмінулі ўвагай і пытанні пасяўной кампаніі. Асноўныя работы неабходна завяршыць да 9 мая. У цэнтры ўвагі таксама меліярацыя, прысядзібныя ўчасткі і старыя фермы. Прэзідэнт патрабуе навесці поўны парадак на сяле за найбліжэйшыя некалькі гадоў. 

Беларусь прадоўжыць нарошчваць экспартныя пастаўкі харчавання, захоўваючы традыцыйныя рынкі збыту і развіваючы новыя напрамкі. Экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання за мінулы год склаў 5,8 млрд долараў (гэта плюс 4 %). Сёлета рост працягваецца. За I квартал валютная выручка на 72 млн долараў большая, чым за аналагічны перыяд 2020-га.