5 января 2021
Прэзідэнт наведаў прадпрыемства "Гарызонт". Гэта вялікі холдынг, які ўключае 16 камерцыйных арганізацый. Сёння вытворчасць не пастаўлена на паўзу: цэхі працуюць. І нават ва ўмовах пандэміі ёсць устойлівы попыт і на тэлевізары, і на іншую прадукцыю. Абсалютная большасць тавараў ідзе на экспарт.
Аб'ёмы вытворчасці за апошнія пяць гадоў павялічыліся ў 4 разы
Пастаўкі ідуць як у краіны блізкага, так і далёкага замежжа. Асвойваюць выпуск і новых відаў прадукцыі. Акцэнт на інавацыі, тры чвэрці тавараў холдынга менавіта такія. У інавацыйным цэнтры ў Мінску сканцэнтравалі і навуковы патэнцыял.
На прадпрыемстве працуюць каля 4 тысяч чалавек
Занятыя яны ў розных сферах: ад распрацоўкі і вытворчасці бытавой і прамысловай электронікі да будаўніцтва, лагістыкі і паслуг. Холдынг працуе з прыбыткам, а гэта даходы беларусаў. Размаўляючы з работнікамі прадпрыемства, прэзідэнт падкрэсліў правільнасць прынятага рашэння аб захаванні і развіцці "Гарызонта".
Завод не развалілі, не прадалі, а наадварот падтрымалі.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў не парушаць закон і кожнаму займацца сваёй справай, развіваючы вытворчасці, у першую чаргу думаць не пра сябе, а пра сваіх дзяцей, дзе яны пасля будуць працаваць. Размова ішла і аб кампаніі па пашырэнні выкарыстання электраэнергіі ў розных сферах, уключаючы транспарт і ацяпленне памяшканняў. Тут "Гарызонту" таксама ёсць што прапанаваць. На прадпрыемстве наладзілі выпуск электрычных воданагравальнікаў. Падрабязнасці ў наступных выпусках.