Прэзідэнт даручыў павялічыць пасяўныя плошчы пад грэчку і падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы бізнесу

3 апреля 2020
Пасяўная кампанія і развіццё сельгасвытворчасці - галоўныя тэмы рабочай паездкі Прэзідэнта ў Смалевіцкі раён. Аляксандр Лукашэнка наведаў арганізацыі групы кампаній "Сервалюкс" - прадпрыемства па выпуску паўфабрыкатаў з мяса птушкі і малочна-таварную ферму. Галоўнае - эфектыўнасць вытворчасці, колькі атрымалася зарабіць у казну, а не колькасныя паказчыкі - аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб крытэрыях ацэнкі працы кіраўнікоў раёнаў. Таксама абмеркавалі і вясновыя палявыя працы. Міністр сельскай гаспадаркі расказаў, што зараз усе вобласці прыступілі ўжо да сяўбы ранніх яравых збожжавых культур, тэмпы прац добрыя. Прэзідэнт адзначыў, што ў цяперашніх  умовах надвор’я, калі глеба сухая, трэба сеяць больш актыўна. Што датычыцца сельгаскультур, трэба павялічыць плошчы пад грэчку, каб нарасціць яе вытворчасць і не залежаць ад паставак з Расіі.

Зараз Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў. Сярод ужо заяўленага: школьныя канікулы, хутчэй за ўсё, працягнуць на тыдзень. Пасля вывучэння патэнцыяльнай напаўняльнасці класаў. Таксама Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы розных сектараў бізнесу на фоне каранавіруса.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя