Прэзідэнт: Умовы надвор’я зараз ідэальныя для сельгасработ

20 марта 2020
Каранавірус стаў адной з галоўных прычын пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў свеце.

Эксперты не памятаюць такога абвалу на вядучых біржах планеты ўжо больш як дзесяць гадоў. Парушаны гандаль і вытворчыя сувязі паміж Кітаем і Еўропай, паніжаны попыт на энерганосьбіты з Расіі,  і клубок праблем толькі нарастае. 

На жаль, у век глабалізацыі нашу краіну гэта рэцэсія  не абміне. Мы жывём у няпростых умовах, і як у іх дзейнічаць Беларусі, Прэзідэнт падзяліўся з журналістамі сваім бачаннем сітуацыі.

Карыстаючыся магчымасцю, журналісты, вядома, даведаліся меркаванне Прэзідэнта і па іншых актуальных пытаннях. Напрыклад, папрасілі Аляксандра Лукашэнку выказацца на тэму аграрнага сезона,  бо добры ўраджай - залог нашай харчовай бяспекі. Так, у Беларусі пасяўная кампанія сёлета стартавала раней. Усё дзякуючы анамальна цёплай зіме. Прэзідэнт называе сённяшнія ўмовы для сельскай гаспадаркі спрыяльнымі, галоўнае - умела імі скарыстацца.

Дарэчы, каб паспяхова правесці пасяўную кампанію, ёсць усе перадумовы, досыць мінеральных удабрэнняў, насення, паліва і практычна гатовая тэхніка.