Падтрымаць эканоміку і знізіць фінансавую нагрузку на арганізацыі з-за валютных ваганняў. Прэзідэнт падпісаў указ "Аб разліках за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію".
Запазычанасць спажыўцоў за энергарэсурсы на 31 снежня 2021 года фіксуецца ў беларускіх рублях па курсе да долара ЗША на канец года. Акрамя таго, профільная рэспубліканская камісія надзяляецца паўнамоцтвамі па прыняцці рашэнняў аб даванні адтэрміноўкі або растэрміноўкі пагашэння запазычанасці за энергарэсурсы.













