Прэзідэнт вызначыў будучыню аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці

25 Лютага 2020
Прэзідэнт вызначыў будучыню аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ

Пра аграрныя праблемы рэгіёна  апошнім часам часта гаварылі,  і, каб разабрацца, Аляксандру Лукашэнку спачатку прыйшлося самому прыехаць у паўночны рэгіён, а затым сабраць яшчэ адну нараду ў Мінску. Была прынцыповая ўмова: на спісанне даўгоў стратныя прадпрыемствы могуць нават не разлічваць, а ўсе сілы варта кінуць на сапраўды прыбытковы мяса-малочны сектар. 

І вось сёння прэзідэнцкі 70-ты ўказ вызначыў: Віцебскі аблвыканкам па ўзгадненні з урадам зможа ствараць у рэгіёне сыравінныя зоны і аграпрамысловыя аб'яднанні. Арганізацыі, уключаныя ў сыравінную зону, будуць праводзіць адзіную вытворчую, фінансавую, уліковую палітыку. Гэты варыянт дазволіць нарасціць аб'ёмы выпуску сельгаспрадукцыі і загрузіць магутнасці асобных прадпрыемстваў. Указ прадугледжвае механізмы ўрэгулявання фінансавых адносін паміж суб'ектамі гаспадарання рэгіёна (рэструктурызацыя абавязацельстваў паміж прадпрыемствамі і іх крэдыторамі). Акрамя таго, дакумент утрымлівае меры, накіраваныя на замацаванне кадраў на сяле, у тым ліку падтрымку маладых спецыялістаў.