Напаўненне стабілізацыйных фондаў, кантроль цэн на сельгаспрадукцыю. Прэзідэнт з рабочай паездкай у Слуцкім раёне

23 октября 2020

Эканоміка, напаўненне стабілізацыйных фондаў краіны сабраным ураджаем, а таксама бяспека на мітынгах і сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй. Усе гэтыя тэмы ўзнімаліся сёння падчас рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Слуцкім раёне.

У аснове асноў харчовая бяспека. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў: галоўнае - своечасова ўсё ўбраць з палёў, а цэны кантраляваць. Гэтая размова адбылася ў філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната. Як вядома, буйныя малакаперапрацоўчыя заводы паспяхова развіваюць уласную сыравінную базу. У гэтага прадпрыемства ёсць і палі, і малочна-таварныя фермы, што дазваляе кантраляваць якасць прадукцыі на ўсіх этапах.

Аграрыі плануюць сабраць не менш чым 1,3 млн тон кукурузы

Кукуруза сёлета вырасла добрая, прычым больш за палову пасеваў у краіне - беларускія гібрыдныя сарты. Аграрыі плануюць сабраць не менш за 1 мільён 300 тысяч тон. Што да гародніны, прэзідэнт яшчэ пасля прылёту нагадаў аб важнасці нарыхтоўкі дастатковых аб'ёмаў уласнай прадукцыі.

Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на экспарце сельгаспрадукцыі.

Да 2021 года ў сталічным рэгіёне пабудуюць 17 малочна-таварных комплексаў

Ад кармоў залежыць якасць і мяса, і малака, а значыць і ў цэлым харчовай бяспекі. Размова наконт гэтага прадоўжылася на малочна-таварнай ферме. Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці плануюць пабудаваць у наступным годзе 17 малочна-таварных комплексаў, магутнасцю не менш за 800 галоў дойнага статку. Дзяржава падтрымае ў рамках інвестпраграмы.

Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

Аб эканоміцы і перспектывах развіцця прэзідэнта спыталіся і журналісты. Год выдаўся не самым спрыяльным. Як і многія краіны свету, Беларусь апынулася пад уплывам глабальнай пандэміі. І зараз важна выйсці на траекторыю росту. Урад вярстае праграму развіцця на пяць гадоў. Экспарт, інвестыцыі, прадукцыйнасць - тры кіты будучага развіцця.

Сярод агучаных тэм у зносінах з журналістамі - як не трапіць на вуду COVID (асабісты вопыт і рэкамендацыі ад кіраўніка дзяржавы). І чаму прэзідэнт не з'яўляецца прыхільнікам маштабнага нядзельнага мітынгу пад крылом Федэрацыі прафсаюзаў. Галоўныя акцэнты - у нашых выніковых выпусках.