Прэзідэнт на тыдні ацаніў апошнія мадэлі электратранспарту на выпрабавальным палігоне Акадэміі навук

10 мая 2020
Вернемся ў нашу краіну. Рухавіком сучаснай эканомікі павінны быць навукоўцы. Як у Беларусі ідзе справа з новымі распрацоўкамі? Прэзідэнт на тыдні ацаніў апошнія мадэлі электратранспарту на выпрабавальным палігоне Акадэміі навук.

Спецыялісты не першы год працуюць над элементамі канцэпцыі новай зялёнай эканомікі. Тое, што будучыня за электратранспартам, ужо ні ў кога не выклікае сумненняў. Рухавік для галіны і прамыя даручэнні Кіраўніка дзяржавы. На тыдні Прэзідэнт асабіста ацаніў электрамабілі, льдоўкладчыкі, беспілотнікі, элементы сілкавання - усё тое, без чаго нельга ўявіць найбліжэйшую будучыню.

Ужо зараз свет працуе ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, краіны актыўна перабудоўваюцца і падладжваюцца пад новыя рэаліі. Запыт на бяспеку і экалагічнасць высокі як ніколі. Таму і ў Беларусі павышаная ўвага менавіта да навукі.

Вядома, паралельна з будаўніцтвам БелАЭС імпульс да развіцця атрымалі і шматлікія сумежныя галіны. На базе Акадэміі навук працуе міжгаліновы кластар "Інтэлектуальны электратранспарт". У яго ўваходзіць 19 арганізацый НАН Беларусі, Мінпрама і сістэмы адукацыі.

А вынікі працы ў гэтым кірунку зусім хутка можна будзе ацаніць у кожным рэгіёне. Да прыкладу, Кіраўнік дзяржавы даручыў да мая будучага года вырабіць дзясятак новых электробусаў МАЗ і накіраваць іх на эксплуатацыю ў рэгіёны краіны.