Прэзідэнт Малдовы перадаў у рэгіёны ключы ад трактароў, падораных Аляксандрам Лукашэнкам

24 апреля 2018

Беларускі лідар зрабіў афіцыйны візіт у Кішынёў тыдзень таму. Мясцовыя ўлады выказалі ўдзячнасць, бо жыхары малдаўскіх гарадоў мелі вострую патрэбу ў такой тэхніцы. Новыя машыны будуць выкарыстоўвацца для абслугоўвання і рамонту дарог, ачысткі вуліц і вывазу адходаў. Адзначым, дзве траціны ўсіх трактароў у Малдове выраблены на Мінскім трактарным заводзе. 

Падчас цырымоніі Прэзідэнт Ігар Дадон падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за падораную тэхніку і паабяцаў прыкладаць усе намаганні для наладжвання адносін паміж краінамі.