Прэзідэнт: Ільняная галіна краіны здольная стаць удвая больш эфектыўнай

30 ноября 2018

Ільняная галіна краіны здольная стаць удвая больш эфектыўнай на працягу некалькіх гадоў. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі, наведваючы Аршанскі льнокамбінат. Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся з вытворчасцю і прадукцыяй, прайшоў па цэхах і пагутарыў з працаўнікамі прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы выказаў долю крытыкі ў адрас кіраўніцтва АПК і губернатараў: аб'ёмы айчыннай сыравіны, а часта і яе якасць, недастатковыя. На мадэрнізаваным Аршанскім ільнокамбінаце застаюцца незагружанымі каля траціны магутнасцяў, а частку валакна прыходзіцца закупляць за мяжой. А гэта адразу ж адбіваецца на цане прадукцыі і эфектыўнай працы прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы патрабуе большай аддачы ад галіны. Усе намаганні ў найбліжэйшы час варта сканцэнтраваць на развіцці глыбокай перапрацоўкі.

Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што ў цэлым лён - гэта рэнтабельная культура, на якой можна зарабляць, для гэтага ў краіне ўжо многа зроблена. Гэтымі хвілінамі будучыню галіны абмяркоўваюць на нарадзе з удзелам Прэзідэнта. Падрабязнасці ў наступных выпусках.