Прэзідэнт Кыргызстана падпісаў закон аб далучэнні краіны да ЕАЭС

21 мая 2015

Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў падпісаў закон аб далучэнні краіны да Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент аб ратыфікацыі адпаведных дагавораў учора прыняў парламент краіны. Паводле слоў Атамбаева, уваходжанне ў ЕАЭС адкрые перад эканомікай Кыргызстана новыя магчымасці і надасць дадатковы імпульс да яшчэ больш дынамічнага развіцця. Афіцыйнае ўваходжанне ў ЕАЭС адбудзецца пасля таго, як усімі краінамі-удзельніцамі будзе ратыфікаваны дагавор аб далучэнні. У Бішкеку выказваюць надзею, што гэта адбудзецца ўжо ўлетку.