Да канца пяцігодкі мотавелазавод павінен стаць узорнай вытворчасцю
Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання завода. Кіраўніку дзяржавы быў прапанаваны варыянт вырашэння праблемных пытанняў па назапашаных пазыковых абавязацельствах прадпрыемства. Прэзідэнт у цэлым яго адобрыў і даручыў падрыхтаваць адпаведны праект указа. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы сёння - перспектывы развіцця айчыннай мотавелатэхнікі. У тым ліку прапановы па далейшым выкарыстанні плошчаў "Мотавела". Пра свае намеры наведаць вытворчасць Прэзідэнт заявіў 16 лютага. Тады Аляксандр Лукашэнка патрэбаваў распрацаваць выразны, комплексны план развіцця прадпрыемства.
Мотавелазавод замацаваў за сабой гістарычныя гандлёвыя маркі "Аист" і "Мінск" і наваствораныя А1 і "Кракен"
Мотавелазавод з'яўляецца вытворцам айчыннай мота- і велатэхнікі. Прадпрыемства замацавала за сабой гістарычныя гандлёвыя маркі "Аист" і "Мінск" і наваствораныя А1 і "Кракен". За пяць гадоў з моманту стварэння мотавелазавода мадэльны рад павялічаны з 20 да 120 мадэляў веласіпедаў, а таксама з 4 да 9 мадэляў мотатэхнікі. Усе падрабязнасці наведвання Прэзідэнтам прадпрыемства ў нашых наступных выпусках.













