Прэзідэнт: інтарэсы людзей у аснове любой рэформы

22 Лістапада 2019

У Віцебску прайшла вялікая нарада па развіцці аграрнага сектара рэгіёна 


Захаваць сяло і ўлічваць інтарэсы людзей пры правядзенні рэформ у АПК Віцебскай вобласці - галоўнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы. Вялікая нарада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі па развіцці аграрнага сектара паўночнага рэгіёна прайшла сёння ў Віцебску.

Вялікая размова аб АПК Віцебшчыны


Размова атрымалася грунтоўнай. Састаў удзельнікаў максімальна пашыраны: акрамя вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў рэгіёна і раёнаў свае прапановы па рэарганізацыі АПК вобласці выказалі і дырэктары сельгазарганізацый. Пазіцыя кожнага была пачутая. Кіраўнік дзяржавы ўважліва і падрабязна азнаёміўся з новаўвядзеннямі, прапанаванымі ўрадам. Праект указа, які сёння вынеслі на ўсеагульнае абмеркаванне, прадугледжвае ў тым ліку на базе наяўных інтэграцыйных структур (іх 4 у вобласці) стварыць адзіны сельскагаспадарчы суперхолдынг - фактычна, дадатковы адміністрацыйны орган. Аднак такога роду "надбудовы" не дапамогуць вырашыць сістэмныя праблемы ў АПК рэгіёна, лічыць Прэзідэнт. Так, найбольш вострыя пытанні - гэта закрэдытаванасць, слабая матэрыяльна-тэхнічная база і адток кадраў. 

Пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі такая: у аснове ўсіх пераўтварэнняў павінны быць людзі. А таму адно з патрабаванняў датычылася стварэння спрыяльных умоў спецыялістам - тады і праблем з кадрамі не будзе. Прэзідэнт не можа заставацца абыякавым да гэтых праблем, таму і абмеркаванне праходзіла вельмі эмацыйна. 

Гэта размова аб перспектывах АПК рэгіёна наспявала даўно. За апошнія пяць гадоў аб'ём выпуску сельгаспрадукцыі ў вобласці паменшыўся. Адчувальныя страты ў жывёлагадоўлі і ў вытворчасці малака. Нізкая загрузка прадпрыемстваў стала прычынай няпоўнай занятасці спецыялістаў і прастояў вытворчых ліній. Панізіліся экспартныя паказчыкі. Пазіцыя Прэзідэнта: трэба правільна развіваць інтэграцыйныя структуры, якія ўжо існуюць, і "ісці ад зямлі". На гэтым этапе, размовы аб суперхолдынгу быць не можа. З растэрміноўкай даўгоў, якія тармозяць развіццё  холдынгаў, пры неабходнасці дапамогуць.

Абмеркаванне развіцця АПК Віцебшчыны будзе працягнута


Да размовы яшчэ вернуцца, але ўжо ў Мінску. Прэзідэнт анансаваў вялікую нараду на гэту тэму ў студзені. Падрабязнасці размовы - у нашых наступных выпусках.