Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з паслом Кітая

24 марта 2020
Беларусь разлічвае нарасціць эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем, пераадолеўшы некаторыя цяжкасці, звязаныя са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Сёння гэта тэма размовы ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнта і пасла КНР у Мінску. На думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна ў тым ліку і ў гандлёвай сферы сканцэнтравацца на аднаўленні паказчыкаў. Тым больш што Кітай - першая краіна, у якой эканоміка пачала аднаўляцца пасля каранавіруснага ўдару. 

Тавараабарот Мінска і Пекіна зараз складае крыху больш за 4,5 мільярда долараў. За папярэдні год ён паказаў рост  на 22 %. Экспарт 700 мільёнаў, што таксама вышэй на 32 пункты. Актыўна інвестуе Паднябесная і ў нашу зямлю - прамых укладанняў на 141 мільён долараў. 

Флагман агульных планаў - індустрыяльны парк "Вялікі камень". Там ужо зарэгістравана 58 рэзідэнтаў. У цэлым жа Беларусь і Кітай супрацоўнічаюць і па-таварыску. Так, урад КНР аказвае нам тэхнічную дапамогу: партфель праектаў уключае новы нацыянальны футбольны стадыён, басейн і сацыяльнае жыллё.