У пачатку сустрэчы беларускі лідар падзякаваў Надзеі Ермаковай за тое, што яна згадзілася ўзначаліць часовую адміністрацыю і ў такі цяжкі перыяд змагла стабілізаваць сітуацыю ў Белгазпрамбанку. Беларусь не збіраецца ліквідаваць або знішчаць гэтую фінансава-крэдытную арганізацыю, а наадварот зробіць усё, каб яна функцыянавала і прыносіла карысць.













