Прэзідэнт Беларусі прыняў дэлегацыю Пензенскай вобласці Расіі на чале з губернатарам

31 марта 2022
Беларусь заўсёды надавала вялікае значэнне супрацоўніцтву з расійскімі рэгіёнамі, а ў цяперашніх рэаліях гэты курс жыццёва важны для саюзнікаў! Гэта стала лейтматывам сённяшняй сустрэчы ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт прыняў дэлегацыю Пензенскай вобласці Расіі на чале з губернатарам. Алег Мельнічэнка ўзначаліў рэгіён у канцы мінулага года, але ўжо азначыў дэталёвы план супрацоўніцтва па многіх кірунках. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліць - для любых разумных ініцыятыў будзе зялёнае святло! Эканомікі нашых краін разам здольныя на многае, у тым ліку  паспяхова адбіць санкцыйны націск, замяшчаючы імпартныя вытворчасці айчыннымі аналогамі. Гэта няпросты перыяд (партнёры гэтага не ўтойваюць). Але і Беларусь, і Расія павінны выкарыстаць гэты час магчымасцяў сабе на карысць і выйсці з віру апошніх падзей мацнейшымі. 

Якія рэгіянальныя праекты сталіцы гатовыя пакласці не толькі на паперу? І які беларускі тавар расійскі губернатар назаве найлепшым у свеце? Рэпартаж Вольгі Анішчанкі.