Прэзідэнт правёў нараду па развіцці аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебшчыны

18 марта 2022

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Віцебскай вобласці - наведвае  Глыбоцкі раён. І першы прыпынак - малочна-кансервавы камбінат, які нядаўна адзначыў паўвекавы юбілей. 

Іх згушчонка і іншая лінейка прадукцыі добра вядомая не толькі ў Беларусі, але і за мяжой - пастаўкі ў 17 краін свету. У цэлым наш АПК мае добрыя перспектывы: у свеце расце попыт на харчаванне - трэба гэтым карыстацца і працаваць з максімальнай аддачай, адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся працай прадпрыемства, тэхналогіямі і ступенню перапрацоўкі сыравіны. Наглядны прыклад - малочная сыроватка, якую ў ранейшыя часы ўтылізавалі, а сёння гэта запатрабаваны экспартны прадукт. Вядома, пазней Прэзідэнту паказалі мноства варыянтаў знакамітай глыбоцкай згушчонкі і іншыя папулярныя мясцовыя прадукты. Аднак сёння размова не толькі аб працы аднаго прадпрыемства. Размова значна шырэйшая: запланавана нарада па эфектыўнасці аб'яднанняў сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

У цэнтры ўвагі - развіццё аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці

Гэты аграрны эксперымент у поўнай меры стартаваў два гады таму, калі быў прыняты адпаведны ўказ № 70. Час пытацца пра вынік. У рэгіёне створана 7 інтэграцыйных структур, у іх увайшлі больш  за сто гаспадарак. Ужо пасля дэгустацыі згушчонкі Прэзідэнт адправіўся на мясакамбінат, дзе таксама азнаёміўся з працай прадпрыемства і яго перспектывамі. 

Вядома, пазней Прэзідэнту паказалі мноства варыянтаў знакамітай глыбоцкай згушчонкі і іншыя папулярныя мясцовыя прадукты.Ужо пасля дэгустацыі беларускі лідар адправіўся на мясакамбінат, дзе таксама азнаёміўся з працай прадпрыемства і яго перспектывамі. Праводзіць Аляксандр Лукашэнка і нараду па пытаннях развіцця аграаб’яднанняў. На ёй закрануты тэмы кадравай палітыкі, зарплат і перспектыў галіны. Беларускі лідар адзначыць, што санкцыі - гэта новыя магчымасці, час, калі трэба сабрацца з сіламі і даць вынік.

Дзяржава зробіць усё, што ад яе  залежыць, але і на месцах работнікі здольныя выявіць ініцыятыўнасць і зрабіць важны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага фундамента. Гультайства сёння - гэта рудымент беларускага грамадства, які нам не патрэбен. Парадак і добрасумленнасць - вось крэда незалежнай Беларусі.

Лукашэнка: Калі выбралі незалежнасць, давайце працаваць

Амаль 3 гадзіны гаварылі аб працы АПК Віцебшчыны. Размова няпростая і прынцыповая. Падрабязна і прадметна абмеркавалі ўсе праблемы інтэграцыйных структур. Нягледзячы на ўсе складанасці, усё ж створаныя ў рэгіёне аграпрамысловыя аб'яднанні жыццяздольныя.

Падводзячы вынікі нарады, губернатар распавёў, што па некаторых пытаннях патрэбна карэкціроўка палажэнняў прэзідэнцкага ўказа. Частку пытанняў можна вырашыць іншымі спосабамі.

Далейшае развіццё АПК

У Беларусі ёсць прыклады паспяховых АПК. Напрыклад, агракамбінаты "Дзяржынскі" і "Сноў". Але іх структура фарміравалася на працягу некалькіх гадоў, у адрозненне ад віцебскіх аб'яднанняў  ім трэба час, перакананыя аграрыі. Сышліся на меркаванні: трэба развіваць жывёлагадоўлю, што дазволіць папоўніць аб'ёмы перапрацоўкі прадукцыі на прадпрыемствах. Неабходна таксама звярнуць увагу на нарыхтоўку кармоў.