Прэзідэнт сёння наведаў новы завод па вытворчасці кардону ў Добрушы. Зараз мы здольныя забяспечыць не толькі ўнутраны рынак, але і зарабляць, паступова павялічваючы экспарт. Поўная загрузка дазволіць прадаваць за мяжу да 80 % прадукцыі. Попыт ёсць. Розныя віды запатрабаваны вытворцамі ўпакоўкі. Выхад на праектную магутнасць пазітыўна адаб'ецца на зарплатах. Кіраўнік дзяржавы сёння адказаў і на самыя народныя пытанні калектыву.
Адзін з іх шырока абмяркоўваецца ў грамадстве - гэта падатак для ўладальнікаў нерухомасці.
Выпускныя школьныя іспыты сумясцяць з ЦТ
Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў планы аб'яднаць школьныя іспыты з цэнтралізаваным тэсціраваннем. Такім чынам, знімуць нагрузку з дзяцей. Праект указа дапрацоўваецца. У найбліжэйшы час Прэзідэнт прыме канчатковае рашэнне. Падрабязнасці ў наступных выпусках.













