Прэзідэнт Беларусі на нарадзе па пытаннях арганізацыі ўборачнай кампаніі: Харчаванне сёння ў цане

23 июля 2021

Своечасова і якасна  правесці ўборку ўраджаю з палёў! Сёння Прэзідэнт  праводзіць нараду, на якой абмяркоўваюць усе нюансы жніва-2021.  Гарачая пара ўжо набірае абароты.  Важна дзейнічаць на папярэджанне, каб без праблем  арганізаваць працу тэхнікі і людзей.  Сітуацыя ў палях сёлета няпростая. Надвор'е прымушае аграрыяў  пахвалявацца. І становішча  можа пагоршыцца. Таму трэба трымаць тэмп!  

Асаблівасць гэтага года  - усе культуры  прыходзіцца ўбіраць  фактычна адначасова

І гэта таксама не дабаўляе аграрыям аптымізму. Але Прэзідэнт упэўнены:  дысцыпліна і правільная стратэгія  ў арганізацыі ўборачнай кампаніі  дазволяць разлічваць  на важкі каравай.  Тым больш гэта важна  сёлета,  калі на харчаванні можна нядрэнна зарабіць.   

У засеках ужо  першы мільён тон збожжа. Якраз напярэдадні  аграрыі пераадолелі важны рубеж. А сёння тэмп павялічаць. Прэзідэнт упэўнены: гэта гаворыць аб тэхнічнай моцы сельскай гаспадаркі краіны. Бо спачатку  для гэтага трэба было не адзін тыдзень  правесці ў палях. Аднак у аграрнай справе  дагэтуль ёсць нямала праблем,  якія патрабуюць своечасовых рашэнняў. Па-першае, важна пазбегнуць страт збожжа. Штогод яны складаюць каля мільёна тон. Дзяржкантролю і МУС у гэтай сувязі даручана строга кантраляваць выкарыстанне тэхнікі. 


Асобнае даручэнне  сёння дадзена губернатарам -  вырашыць праблему недахопу механізатараў у гаспадарках

Трэба дадаткова прыцягнуць парадку  паўтары тысяч камбайнёраў. Таксама важна дбайна падысці да пытання  арганізацыі сушкі збожжа. Сёння 10 % комплексаў  не гатовыя да яго прыёмкі.   Арганізаваць гэты працэс  трэба кругласутачна. Дзяржзаказ па збожжы  павінен быць выкананы, нягледзячы на любыя складанасці, запатрабаваў Прэзідэнт. Тым больш, сёлетняе збожжа  прыдатна для выпечкі хлеба  самай высокай якасці.