Прэзідэнт Беларусі: Дзяржава і далей будзе падтрымліваць прадпрыемствы

20 ноября 2020

Дзяржава і далей будзе падтрымліваць прадпрыемствы. Гэта падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння Гомсельмаш. Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі прадукцыі прадпрыемства, а таксама працэсам зборкі перадавых мадэляў. Вытворца тэхнікі зарабіў сёлета на экспарце больш як 93 мільёны долараў. Рост аб'ёмаў вытворчасці за 10 месяцаў большы на 131 працэнт. Ідзе праца над далейшым паніжэннем расходаў і аптымізацыяй вытворчых магутнасцяў. Распрацоўваюцца і новыя мадэлі. Так, на працягу 5 гадоў плануецца ўкараніць новае пакаленне машын прадукцыйнасцю да 18 тон збожжа за гадзіну.

Гомсельмаш развівае машынабудаванне для АПК

Холдынг шукае фінансаванне для пілотнай часткі праекта па комплекснай мадэрнізацыі. Праект прадугледжвае тэхнічнае пераўзбраенне шэрагу вытворчасцяў і стварэнне новых. Беларускі лідар пагутарыў з працаўнікамі прамысловага гіганта. Размова ішла не толькі аб перспектывах у машынабудаванні. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.