Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымаў спікера Народнай палаты індыйскага парламента

26 мая 2013

На гэтым тыдні Беларусь звярала пазіцыі з такім геаграфічным і прамысловым гігантам Азіяцкага рэгіёну як Індыя. У панядзелак Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымаў спікера Народнай палаты індыйскага парламента. Мейра Кумар перадала найлепшыя пажаданні з Індыі, адзначыўшы даўнія цёплыя адносіны паміж краінамі.

Вось што гэта значыць на мове лічбаў. Аб'ём  узаемнага гандлю - каля паўмільярда долараў. Нас аб'ядноўваюць тэхніка, фармакалогія, калійныя ўгнаенні, энергетыка, электроніка, сфера IT. Вялікія планы. Паводле адзнак экспертаў, у найбліжэйшы час тавараабарот можа вырасці да 2 мільярдаў долараў. Дарэчы, Індыя вельмі зацікавілася вялікім рынкам нашага Мытнага саюза. Сёння супрацоўніцтва стала больш інтэнсіўным, і той факт, што на восень запланаваны візіт у Мінск прэзідэнта Індыі, гаворыць, што ў краін узаемная зацікаўленасць.


Як развіваць такі беларускі брэнд як калійныя ўгнаенні, у тым ліку на рынку Індыі, Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў у гэты ж дзень з членам Савета Федэрацыі Расіі,  акцыянерам Уралкалія Сулейманам Керымавым. На сустрэчы дамовіліся, што ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветным рынку пры рэалізацыі гатовай прадукцыі кампаніям неабходна прытрымлівацца адзіных падыходаў.