Прэзентацыя электробусаў стане галоўнай падзеяй Дзён Мінска у Бялградзе

31 мая 2017

Вядуцца перамовы аб пастаўцы першых экзэмпляраў вытворчасці Белкамунмаша для транспартнай сістэмы сербскай сталіцы.

Дні Мінска пройдуць у Бялградзе на наступным тыдні. У складзе нашай дэлегацыі - прадстаўнікі сталічнай мэрыі, прамысловых і харчовых прадпрыемстваў, бізнесу.

У рамках Дзён Мінска ў Бялградзе плануюцца сустрэчы мэраў дзвюх сталіц. Таксама беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у бізнес-форуме і прадставіць турыстычны патэнцыял Мінска, а таксама наведае тэхнапарк Бялграда.