Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заўтра наведае Беларусь з першым афіцыйным візітам

4 июня 2020
Канец тыдня пройдзе пад знакам беларуска-венгерскіх адносін. Заўтра ў Мінску з першым афіцыйным візітам чакаюць прэм'ер-міністра Віктара Орбана. Праграмай запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. На парадку дня пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праектаў, партнёрства па лініі Беларусь - ЕС, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства". 

У цэнтры ўвагі таксама будзе сітуацыя ў рэгіёне і свеце. Нягледзячы на трывалы падмурак двухбаковых адносін, краіны бачаць вялікі патэнцыял для іх умацавання. Па выніках мінулага года беларуска-венгерскі тавараабарот вырас на траціну - да $253 млн. У планах - падвоіць гэтую лічбу. У ліку перспектыўных задач - стварэнне сумесных вытворчасцяў. Маючы адбыцца візіт венгерскага лідара ў Беларусь, як чакаецца, стане важным этапам у развіцці двухбаковых адносін.