Прэм'ер-міністр праінспектаваў, як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па ўборачнай

9 августа 2017

У найбліжэйшыя дні аграрыі павінны выйсці на пэўны тэмп уборачнай - у сярэднім у краіне будуць убіраць 5% плошчаў за дзень. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць. Ён пабываў на палях перадавой гаспадаркі "Тураўшчына" Жыткавіцкага раёна. Тут самая высокая ўраджайнасць у вобласці - 66,4 цэнтнера з гектара. Сёння тут убрана больш як 40% плошчаў. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ва ўборачнай задзейнічаныя ўсе рэсурсы. Сярод праблемных сельгаспрадпрыемстваў была праведзеная адпаведная праца. Нагадаю, падчас рэспубліканскага селектара з Прэзідэнтам было агучана, што такіх гаспадарак у краіне прыкладна 30%. Андрэй Кабякоў параўнаў кіраўнікоў гэтых сельгаспрадпрыемстваў са студэнтамі, якія рыхтуюцца да экзаменаў у апошнюю ноч. Хоць маглі зрабіць гэта загадзя. Дарэчы, зараз усе камбайны праблемных сельгаспрадпрыемстваў у палях. Таксама прэм'ер-міністр падкрэсліў, што на сёння знятае пытанне з палівам для палявых прац. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапановы аб вылучэнні сельгасарганізацыям 50 тысяч тон паліва.

Андрэй Кабякоў таксама наведаў Тураўскі малочны камбінат, прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску італьянскіх сыроў з беларускага малака. Чысты прыбытак па выніках першага паўгоддзя тут у параўнанні з мінулым годам узрос у 10 разоў. А экспарт склаў больш як 20 мільёнаў долараў. Тут гаворка ішла аб рэалізацыі інвестпраекта - другой вытворчай чаргі з магчымасцю перапрацоўваць 760 тон малака за суткі.