Прэм'ер-міністр Малдовы наведаў выставу "Белагра"

6 июня 2017

Ужо сёння самае смачнае на Белагра ацаніў прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп. Ён прыехаў на выставу пасля перамоў з кіраўніцтвам Беларусі. Цікавасць высокіх гасцей да форуму дасягненняў АПК зразумелая: у гэтую галіну мы шмат уклалі і гатовыя дзяліцца і тэхналогіямі, і вопытам, і прадуктамі пад маркай "Зроблена ў Беларусі". Наша краіна цалкам гарантуе харчовую бяспеку ўнутранага рынку і працягвае нарошчваць экспарт. Геаграфія - больш як 60 краін, і ёсць гатовасць пашыраць прысутнасць на знешніх рынках. Пра гэта на адкрыцці форуму заявіў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

У наступныя дні сельгасвыставу наведаюць два дзясяткі замежных дэлегацый у пошуках новых партнёраў па бізнесе. Галоўная задача форуму - забяспечыць самы кароткі шлях да новых кантрактаў і пагадненняў. Без іх не абыходзіўся яшчэ ніводны форум Белагра.