Прэм'ер-міністр Грузіі наведаў Мінскі аўтамабільны завод

23 августа 2019

І сёння ж прэм'ер-міністр Грузіі бліжэй пазнаёміўся з працай нашага аўтапрама. Ён наведаў Мінскі аўтамабільны завод. Гасцям паказалі пасажырскія аўтобусы, самазвалы, камунальную і пажарную тэхніку. Пастаўкі беларускай прадукцыі ў каўказскую краіну паспяхова наладжаныя. Зараз галоўная задача, гавораць на прадпрыемстве, - пашырыць лінейку тавару, які пастаўляецца, і павялічыць аб'ём экспарту.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя