З губернатарам Арэнбургскай вобласці сустрэўся прэм'ер-міністр Беларусі

23 марта 2015

На думку Андрэя Кабякова, адна з прыярытэтных задач - збалансаваць аб'ём тавараабароту. Зрабіць гэта ў першую чаргу можна за кошт актывізацыі прамкааперацыі. Падзяліцца сваім вопытам беларускі бок таксама гатовы ў галіне будаўніцтва - размва ідзе пра комплекснае развіццё сельскіх населеных пунктаў. Яшчэ адзін напрамак - вытворчасць сельгастэхнікі.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Што датычыцца аб'ёму ўборкі ўраджаю, то наша тэхніка канкурэнтаздольная. І па цане, і па якасці. Прычым, гэта датычыцца не толькі збожжаўборачнай, але і кормаўборачнай тэхнікі. І мы таксама лічым, што гэта той напрамак, дзе мы маглі б добра дадаць. Тым больш што ў вашых планах сур'ёзнае развіццё АПК. Мы ведаем пра вашы амбіцыйныя планы ў жывёлагадоўлі. І вось тут таксама ёсць што прапанаваць".

У беларускай сталіцы госці затрымаюцца яшчэ на два дні. Заўтра перамовы пройдуць у міністэрствах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Дэлегацыя наведае і "Мінск-Арэну". Плануецца да падпісання дакумент аб супрацоўніцтве ўрадаў Беларусі і Арэнбургскай вобласці на найбліжэйшыя два гады.