Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Башкартастан

7 декабря 2021

Згуртаванасць і гатоўнасць адстойваць агульныя эканамічныя інтарэсы важныя сёння для Беларусі і Расіі, каб супрацьстаяць знешняму націску калектыўнага Захаду. Гэта заявілі на сустрэчы з дэлегацыяй Башкартастана ў беларускім урадзе. Дзве краіны актыўна працуюць у гэтым напрамку ў рамках саюзных праграм, гэта макраўзровень. А мікра-  - гэта якраз наладжванне цесных сувязяў з рэгіёнамі, пачынаючы ад гандлю і заканчваючы інвестыцыямі. Усё гэта ў процівагу жаданню некаторых краін прымусіць нас дзейнічаць у ручве чужых інтарэсаў. 


У Мінску адкрыўся кангрэс-бюро Башкартастана


Сумесная праца зараз якраз накіравана на ўмацаванне эканомік дзвюх рэспублік. Вытворчасць залежыць напрамую ад якасці тэхнікі, і Беларусь гатова павялічыць продажы сваіх машын, прапаноўвае мадэрнізацыю агракомплексаў, абнаўленне дарог і будаўнічыя паслугі. Усю сумесную работу будзе каардынаваць у Мінску кангрэс-бюро, які адкрыўся сёння. А новыя кантакты абмяркуюць на інвестфоруме. Па яго выніках чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў.