Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з Алберту Вакіна

22 июля 2014

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся са сваім мазамбікскім калегам Алберту Вакіна.


Пытанні ўзаемадзеяння кіраўнікі ўрадаў спачатку абмеркавалі тэт-а-тэт. Затым у пашыраным складзе. Беларусь падтрымала прапанову аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі і машынабудавання. Таксама ў кааперацыі Беларусь і Мазамбік плануюць рэалізаваць праекты па распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў і газу. Па выніках перамоў прэм'ер-міністры падпісалі генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі. Пасля палітыкі зрабілі сумесную заяву для журналістаў.


Беларусь таксама гатовая разглядаць пытанні падрыхтоўкі адпаведных высокакваліфікаваных кадраў, каб забяспечыць як працу сумесных кампаній, так і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.