Прэм'ер-міністр Беларусі сёння накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан

31 мая 2018

Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў СНД. У вузкім складзе прэм'еры абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, абмяркуюць перамовы па праекце пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. На пасяджэнні ў шырокім складзе плануецца падпісанне серыі дакументаў. Падчас візіту ў Душанбэ запланаваны сустрэчы Андрэя Кабякова з калегамі краін Садружнасці.