Прэм'ер-міністр Беларусі прыняў прэзідэнта індыйскага холдынга "Хіндужа груп"

4 июня 2015

Шматвектарныя перамовы ішлі сёння і ва ўрадзе. Прэм'ер-міністр Беларусі прымаў прэзідэнта індыйскага холдынга "Хіндужа груп". Абмяркоўвалі шырокі спектр супрацоўніцтва - ад вытворчасці праварульных аўтамабіляў да стварэння сумеснага беларуска-індыйскага кіно. Адмысловую ўвагу госць надаў інвестыцыям. У Беларусі Ракеша Гупту цікавяць вытворчасць тэхнікі, камфартабельных аўтобусаў, вопыт у геолагаразведцы і нафтаздабычы. Таксама магчыма стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасці маторных і льняных масел.

Індыйскі холдынг "Хіндужа груп" займаецца рознымі сектарамі эканомікі. Гэта машынабудаванне, нафтахімія, банкаўскі сектар, энергетыка, інфармацыйныя тэхналогіі, СМІ. Кампаніі, якія ўваходзяць у холдынг, працуюць у ста краінах свету. У 2012 гадавы прыбытак склаў 25 мільярдаў долараў.