Прэм'ер-міністр Беларусі абмеркаваў стратэгічнае партнёрства з прэзідэнтам Таджыкістана

12 октября 2018

У Таджыкістане сёння пройдзе пасяджэнне савета кіраўнікоў урадаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Галоўныя пытанні - умацаванне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, развіццё рэгіянальных сувязяў, рэалізацыя гуманітарных і культурных праектаў. Нагадаем, Беларусь з'яўляецца назіральнікам у арганізацыі. На палях савета ўжо прайшоў шэраг двухбаковых перамоў.

Сёння сустрэліся прэм'ер-міністр нашай краіны Сяргей Румас і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Бакі абмеркавалі стратэгічнае партнёрства. Беларусь зараз уваходзіць у дваццатку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Таджыкістана. Сёлета за 7 месяцаў узаемны тавараабарот перавысіў 21 мільён долараў.