Прадстаўніцтва Раскосмаса плануецца адкрыць у Беларусі

27 ноября 2013
Пра гэта заявіў кіраўнік Федэральнага касмічнага агенцтва Алег Астапенка. Сёння раніцай з ім у Мінску сустрэўся з прэм'ер-міністр нашай краіны Міхаіл Мясніковіч. Яшчэ адна важная заява датычыцца недалёкай будучыні - гэта сумесная вытворчасць касмічных апаратаў новага пакалення. Наконт магчымасці адкрыцця беларуска-расійскай кампаніі Міхаіл Мясніковіч гаварыў яшчэ падчас нядаўняй сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. Тады ж прынялі рашэнне і яшчэ па адным праекце - сумеснай распрацоўцы суперсучаснага касмічнага апарата, па якасці адлюстравання якому не будзе роўных у свеце.

Алег Астапенка, кіраўнік Федэральнага касмічнага агенцтва Раскосмас: Мы з сённяшняга дня пачынаем фарміраваць рабочую групу, якой будзе пастаўлена задача як раз менавіта прапрацоўка тых перспектыўных пытанняў, якія нам патрэбныя. Тут і лазерныя тэхналогіі, і ўсім вядомыя пытанні па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі - мы будзем удасканальваць гэтую праграму, і пытанні прымянення сістэмы ГЛАНАСС, і выкарыстанне наземнага комплексу кіравання.

Напярэдадні план супрацоўніцтва ў касмічнай сферы дэлегаты Раскосмаса абмеркавалі ў Акадэміі навук Беларусі. Навукоўцы і кіраўнікі кампаній прапанавалі свае напрацоўкі - усяго каля 70 дакладаў. Больш дэталёва ўсе пытанні абмяркуюць сёння: госці наведаюць беларускія прадпрыемствы касмічнага прыборабудавання Пеленг і Інтэграл. Вынікам візіту, як плануецца, стане падпісанне пратакола аб развіцці беларуска-расійскага касмічнага супрацоўніцтва.