Прадстаўнікі МАГАТЭ правераць бяспеку БелАЭС

28 июня 2021

У Беларусі пачала працаваць кансультацыйная місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі. Місія носіць планавы характар і праводзіцца на добраахвотнай аснове па запрашэнні Беларусі, як і іншыя партнёрскія праверкі. У цэнтры ўвагі – гарантаванне бяспекі БелАЭС на ўсіх узроўнях. У місіі ўдзельнічаюць прадстаўнікі сямі краін. На чале -упаўнаважаны ЗША Джозэф Сандавал. У каманду таксама ўваходзяць эксперты з Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі, Расіі, Балгарыі і Украіны.